нова книга: Наталля Сліж. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVIІ стст.

нова книга: Наталля Сліж. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVIІ стст.

Наталля Сліж
Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVIІ стст. ARCHE, 2015.

Про книгу

У першую чаргу кніга прысвечаная шлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVIІ стст. Другасны кірунак, звязаны з асноўным, – гэта рэгуляванне сексуальных стасункаў у шлюбе і па-за шлюбам. Фарміраванне інстытута шлюбу разглядаецца ў полі трох асноўных вектараў: заканадаўства, рэлігіі, традыцый і звычаяў.

Пры разглядзе шлюбных стасункаў зроблена даследаванне звычаёвага права і заканадаўства, відаў шлюбу на падставе заканадаўства, шлюбных стратэгій, перадшлюбнай дамовы, вяноўнага запісу, пасагу, асаблівасцей кананічнага права па рэгуляванні шлюбных стасункаў у праваслаўі, уніяцтве, каталіцызме і пратэстантызме, шляхецкага вяселля, парадку скасавання шлюбу ў свецкіх і духоўных судах. Пазашлюбныя стасункі разглядаюцца ў кантэксце іх рэгламентацыі на падставе заканадаўства, кананічнага права, традыцый і звычаяў.

Зміст книги [savepdf]

Про автора

Сліж Наталля – беларуская даследчыца, кандыдат гістарычных навук. Асноўная сфера інтарэсаў – гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, Горадня ў XVI–XVII стст., цудатворныя абразы.

Scroll to top